Новая Зэландыя ўвяла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
- 7.03.2022, 10:16
Таксама пад санкцыі патрапілі памагатыя кіраўніка Крамля.
Новая Зэландыя забараніла ўезд 102 грамадзянам Расеі ды Беларусі, адказным за ўварванне ва Украіну.
Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў і гандлю Новай Зэландыі, паведамляе «Укрінфарм».
Як адзначаецца, у санкцыйны спіс уваходзяць 102 памагатыя рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі.
Таксама краіна забароніць расейскім яхтам, караблям уваход у тэрытарыяльныя воды, а самалётам - палёты ў паветранай прасторы Новай Зэландыі.