У Харкаве затрымалі пілота расейскага знішчальніка
- 7.03.2022, 10:02
Ён выявіўся намеснікам камандзіра авіяцыйнага палка.
Уначы 7 сакавіка вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Украіны затрымалі аднаго з двух пілотаў расейскага знішчальніка - абодва здолелі катапультавацца пасля таго, як іхні самалёт збілі ўвечары, паведамляе «Суспiльне».
Пасада затрыманага расейскага пілота - намеснік камандзіра авіяцыйнага палка, паведамілі ў штабе абароны Харкава.
Пілота збітага знішчальніка затрымалі ды перадалі ў адзін з раённых аддзелаў паліцыі ў Харкаве.
Іншы расейскі пілот дагэтуль хаваецца ў месце.
«Напэўна, адзеты ў форму лётнага складу УС РФ! Просім мясцовае насельніцтва дапамагчы ў затрыманні пілота», - заклікаюць у штабе.