Кіраўнік МЗС Францыі: Украіна выйдзе з вайны пераможцам
- 7.03.2022, 9:48
Цана вайны стане невыноснай для Пуціна.
Міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян заявіў, што верыць у перамогу Украіны ў вайне з Расеяй. Ён адзначыў маштабы супраціўлення ўкраінцаў.
Пра гэта паведамляе DW.
Ён мяркуе, што цана вайны стане невыноснай, і прэзідэнт Пуцін у нейкі момант будзе пастаўлены перад выбарам: альбо атрымаць істотныя наступствы для функцыянавання Расеі, альбо пачаць перамовы.
"Думаю, што Украіна пераможа... Ужо на працягу дзесяці дзён больш за ўсё ўражвае супраціў Украіны ў такіх маштабах, якіх эксперты не маглі сабе ўявіць", – заявіў ён.
Ле Дрыян выказаў упэўненасць, што заходнія санкцыі супраць РФ у доўгатэрміновай перспектыве будуць стрымліваць Пуціна ад далейшай агрэсіі.