Хакеры Anonymous транслявалі па расійскай ТВ кадры вайны ва Украіне
- 7.03.2022, 9:36
Таксама расейцы ўбачылі зварот украінцаў.
Хакерская групоўка Anonymous паведаміла ў Twitter, што ўзламала шэраг стрымінгавых сэрвісаў РФ і тэлеканалаў, каб весці трансляцыю кадраў вайны ва Украіне, паведамляе "Гордан".
Са слоў хакераў, былі ўзламаныя сэрвісы Wink і Ivi, а таксама тэлеканалы "Россия 24", "Первый канал", "Москва 24".
Пазней хакеры запусцілі па ўсіх расійскіх дзяржаўных каналах зварот ад імя грамадзян Расеі, якія выступаюць супраць вайны з Украінай.
Таксама хакеры паведамілі, што ўзламалі прапагандысцкі канал Russia Today (RT) у Францыі, які транслюецца са спадарожніка Russian Express.