BE RU EN

Групоўка расейскіх акупантаў ва Украіне страціла траціну баяздольнага войска

  • 7.03.2022, 9:05

Катастрафічныя для ворага лічбы.

За няпоўныя 11 дзён супраціўлення Узброеным сілам Украіны ўдалося абясшкодзіць да 46 тысяч захопнікаў. Сюды ўвайшлі забітыя, параненыя і палонныя расейцы. Войска захопніка пры ўварванні на 24 лютага налічвала 145 тысяч чалавек наземнага войска, піша "Новое время".

Пра гэта паведаміў Андрэй Загароднюк, старшыня ўправы Цэнтра абаронных стратэгій.

Паводле ягоных слоў, размова ідзе аб 110 тысячах жаўнераў наземных войскаў і 35 тысячах паліцэйскіх сіл. ( АМАП, СОБР, Расгвардыя).

Цяпер групоўка ўзброеных сіл РФ ва Украіне налічвае да 100 тысяч чалавек (75 тысяч жаўнераў і да 25 тысяч паліцыянтаў спецназаўцаў).

«Праз адсутнасць дастатковай інфармацыі існуюць складанасці з ацэнкай страт супраціўніка, якія на 6 сакавіка ацэньваюцца на 11 тысяч забітымі і 30-35 тысяч параненымі», - сказаў былы міністр абароны.

Акрамя таго, Загароднюк дадаў, што са звестак спадарожнікавай выведкі ЗША на 5 сакавіка супраціўнік увёў у аперацыю на тэрыторыі Украіны ўжо 90% наяўных сіл, гэта значыць да 110 тысяч чалавек наземных і 36 тысяч паліцэйскіх сіл.

У дадатак, экс-міністр растлумачыў, што з сённяшніх звестак, за межамі Украіны, расейскія рэзервы жывой сілы складаюць да 15-16 тысяч чалавек. Гэта 10 тысяч жаўнераў і блізу 5 тысяч паліцэйскіх сіл.

«Так, гэта вялізная вайсковая машына. Але ўкраінская нацыя здольная не толькі спыніць яе, але і здаць металалом», - падкрэсліў Заграднюк.

Апошнія навіны