Bloomberg: Пуціну пагражае страта ўлады ўжо ў найбліжэйшыя 12 месяцаў
- 7.03.2022, 8:31
Кіраўнік Крамля пралічыўся.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін здзейсніў памылку, калі надумаў пайсці на ўварванне ва Украіну. Ён не ўлічыў абмежаваныя магчымасці сваёй дзяржавы і войска, а таксама супраціўленне, якое зараз ладзяць украінцы.
Такі пралік можа каштаваць Пуціну ягонай уладзе. Такую заяву зрабіў галоўны стратэг кампаніі Clocktower Group Марка Папіч, піша Bloomberg.
Ён мяркуе, што крах Пуціна як лідара Расеі можа адбыцца ўжо ў найбліжэйшыя 12 месяцаў. Экспэрт падкрэсліў, што калі палітыкі прымаюць надзвычай дрэнныя пастановы і ігнаруюць пры гэтым свае абмежаваныя магчымасці, іх чакае пакаранне.
"Па-першае, украінцы змагаюцца вельмі, вельмі жорстка. Па-другое, расейскія вайскоўцы не мелі досведу вядзення сапраўдных войнаў. І па-трэцяе, Украіна з'яўляецца вельмі складаным месцам для ўварвання", – Папіч пералічыў памылкі, дапушчаныя Пуціным.
Стратэг дадаў, што вайна ва Украіне, падчас якой гінуць як абаронцы краіны, так і мірныя жыхары, гэта жахлівая падзея, аднак яна дае надзею, таму што зараз адбываецца "нараджэнне сапраўды самасвядомай нацыі". На ягоную думку, ва Украіны вялікі патэнцыял.