BE RU EN

Агучаныя новыя звесткі што да стратаў расейцаў у вайне з Украінай

  • 13.03.2022, 10:44

Акупанты з кожным днём страчваюць усё больш тэхнікі і жывой сілы.

З пачатку поўнамаштабнага наступу Расеі на Украіну з 24 лютага і да 13 сакавіка акупанты страцілі арыентыровачна 12 тысяч чалавек асабовага складу.

Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны. Прыкметна, што акупанты з кожным днём нясуць новыя вялікія страты.

Агульныя баявыя страты ворага:

асабовага складу - больш за 12 тысяч чалавек;

танкаў - 374 адзінкі;

баявых браніраваных машын - 1 226 адзінак;

артылерыйскіх сістэм - 140 адзінак,

РСЗА - 62,

сродкаў СПА - 34,

самалётаў - 74,

гелікоптэраў - 86,

аўтамабільнай тэхнікі - 600,

караблёў/катараў - 3,

цыстэрнаў з ГЗМ - 60,

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 7 адзінак.

Адзначым, што інфармацыя яшчэ ўдакладняецца, бо праз інтэнсіўныя баі лічыць дакладна - цяжка.

Апошнія навіны