Расейскія вайскоўцы ў Беларусі пачалі прадаваць свае сухпайкі і салярку
- 13.02.2022, 16:06
Фотафакт.
На розных беларускіх гандлёвых пляцоўках (напрыклад — «Куфары») пачалі з'яўляцца расейскія сухпайкі. Аб'явы параўнальна свежыя і з'яўляюцца ў тых месцах, дзе размясціліся расейскія войскі.
Таксама паведамляецца, што вайскоўцы зліваюць і прадаюць мясцовым салярку па 18 рублёў за каністру, а сухпаёк РФ цяпер можна таксама лёгка знайсці на мясцовым рынку.