У Менску маштабныя праблемы з працай «Яндэкс Go»
- 9.11.2022, 12:48
Складанасці з дадаткам і ў карыстальнікаў, і ў кіроўцаў таксі.
Менчукі паведамляюць аб праблемах з працай дадатку «Яндэкс Go». Прычым з ёй у аднолькавай меры сутыкнуліся як карыстальнікі таксовак, якія не могуць замовіць аўто, так і кіроўцы, якія не могуць пачаць працу.
«У Менску не працуе «Яндэкс Go». Ужо хвілін 20 кіроўцы не могуць зайсці ў дадатак», - распавёў адзін з чытачоў onliner.by.
Аўтамабіль выклікаць таксама ўдаецца з пераменным поспехам. Быў момант, калі ў дадатку не было даступных варыянтаў.
Праз некаторы час з'явілася тэхнічная магчымасць выклікаць аўто, аднак нешта відавочна ідзе не згодна з планам: і пасля пяці хвілін чакання ў цэнтры горада ніводны з кіроўцаў так і не адгукнуўся на замову.
Праблема можа мець маштабны характар. Паведамляецца, аб збоях у працы ізраільскага дадатку «Яндэкс».