BE RU EN

У Варшаве адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Ежы Гедройця

  • 17.11.2022, 21:57

Яна прысуджаецца за найлепшую беларускую кнігу прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе.

У Варшаве адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Ежы Гедройця - найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе.

Першае месца атрымаў Сяргей Абламейка з кнігай “Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая”.

Другое месца – у Вольгі Гапеевай за кнігу “Самота, што жыла ў пакоі насупраць”.

Трэцяе месца дасталася Валерыю Гапееву з кнігай "Жэнька, каралева мышак".

Апошнія навіны