BE RU EN

Каманда Польшчы ў футболе ляцела на чэмпіянат свету ў Катар у суправаджэнні двух знішчальнікаў F-16

  • 17.11.2022, 21:24

Відэафакт.

Нацыянальная каманда Польшчы ў футболе вылецела 17 лістапада на чэмпіянат свету ў Катар. Да паўднёвай мяжы краіны цывільны самалёт суправаджалі знішчальнікі.

Урадавы борт з футбалістамі вылецеў з Варшавы ў Доху а 16.30 менскага часу. Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у Twitter апублікаваў фатаграфію самалёта і знішчальнікаў.

«Нашы футбалісты ўжо ў дарозе на чэмпіянат свету ў Катар. Іх суправаджаюць да мяжы польскія F-16. Поспехаў!», - падпісаў здымак Блашчак.

Апошнія навіны