BE RU EN

Блінкен: ЗША дзеляцца інфармацыяй з Украінай пра ракету, якая ўпала ў Польшчы

  • 17.11.2022, 20:11

Дзяржаўны сакратар ЗША заявіў, што Расея нясе адказнасць за здарэнне.

Злучаныя Штаты дзеляцца з Украінай наяўнай інфармацыяй аб падзенні ракеты на польскай тэрыторыі.

Як інфармуе «Укрінфарм», пра гэта дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў у чацвер падчас прэсавай канферэнцыі ў Бангкоку.

«Мы падтрымлівалі рэгулярныя кантакты з нашымі ўкраінскімі партнёрамі. Мы дзелімся наяўнай інфармацыяй», - цытуе тэлеканал кіраўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Блінкен падкрэсліў, што расследаванне працягваецца, зрэшты, ЗША "пакуль не ўбачылі нічога, што супярэчыла б папярэдняй ацэнцы прэзідэнта Дуды аб тым, што гэта, напэўна, здзейсніла ўкраінская ракета СПА, якая, на жаль, упала ў Польшчы".

У той жа час дзяржаўны сакратар ЗША чарговы раз падкрэсліў, што "незалежна ад падрабязнасцяў гэтага інцыдэнту, Расея нясе адказнасць за здарэнне".

Апошнія навіны