BE RU EN

У пункце пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы магчымыя цяжкасці з рухам аўто

  • 17.11.2022, 19:48

Будуць абнаўляць дарожную разметку.

Дзяржаўны памежны камітэт папярэдзіў пра магчымыя цяжкасці з рухам аўтамабіляў 18 лістапада ў пункце пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы.

З 9.00 раніцы ў Бераставіцы будуць абнаўляць дарожную разметку. Рух не перакрыюць, але магчымае запаволенне трафіку.

ДПК парэкамендаваў кіроўцам браць да ўвагі гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

Апошнія навіны