BE RU EN

Анджэй Пачобут: Рэчаіснасць заўсёды здзіўляе

  • 17.11.2022, 15:05

Палітвязень расказаў, што дапамагае яму трымацца ў турме.

Адзін з лідараў Саюза палякаў на Беларусі, палітвязень Анджэй Пачобут, суд над якім пачнецца 28 лістапада, напісаў ліст з турмы. Яго публікуе «Польскае радыё»:

- Я думаю пра тых, хто сядзеў у гэтых засценках у 40-50-я гады і яны чакалі суда.

Ім было цяжэй, у тыя гады гэта было сапраўднае пекла. Іх прыклад дае сілы. Мы не выбіраем час, у якім мы жывем, але мы выбіраем, як нам жыць у гэты час.

Вядома, я ніколі не думаў, што гісторыя раптам стане такой небяспечнай, але рэчаіснасць заўсёды здзіўляе. У гэтым і палягае яе прыгажосць.

За кратамі палітычнага вязня ўтрымліваюць ужо 20 месяцаў. Яму выставілі абвінавачанне паводле артыкулаў 130 («Учыненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і няроўнасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і ўчыненне наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму») і 361 («Заклікі да захадаў (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны