Самалёт NATO адсачыў ракету, якая трапіла на тэрыторыю Польшчы
- 16.11.2022, 8:05
Інфармацыя прадстаўленая польскім уладам.
У паветранай прасторы Польшчы 15 лістапада знаходзіўся самалёт NATO. Ён адсачыў ракету, якая ўпала на тэрыторыі краіны.
Пра гэта паведамляе CNN. Выданне цытуе вайсковага прадстаўніка Альянсу.
«Інфармацыя радыёлакацыйных слядоў [ракеты] была прадстаўленая NATO і Польшчы», - адзначыў чыноўнік.
Аднак суразмоўца CNN не сказаў, ні хто запусціў ракету, адсочаную ў Польшчы, ні адкуль яна была выпушчана.
Дарэчы, самалёты Альянсу вядуць рэгулярнае назіранне за тэрыторыяй Украіны з пачатку расейскага ўварвання.
У аўторак, 15 лістапада, у вёсцы Пшаводаў (Люблінскае ваяводства), размешчанай на ўсходзе Польшчы на мяжы з Украінай, упала ракета расейскай вытворчасці. Загінулі два чалавекі.