Падаляк: Дзяржаўны пераварот у Расеі ўжо пачаты і ўжо віруе
- 13.11.2022, 21:31
РФ бурыцца
У Расеі ідзе сістэмны хуткі працэс дэзінтэграцыі. Гэта не значыць, што заўтра выйдуць сотні тысяч на Манежную плошчу ў Маскве.
Як адзначыў дарадца кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк у новым выданні праграмы "Аргумент", грамадства ўклала з расейскай дзяржавай нябачны пакт дэлегацыі сваіх правоў і вольнасцяў.
«У адказ абяцалі абсалютную бяспеку і адчуванне «вялікай» краіны, а фактычна людзі сядзяць у галечы, прыбіральні на дварэ, няма кар'ерных магчымасцяў. Даўней дзяржава гэта прадавала, а цяпер людзі разумеюць, што гэта былі абстрактныя міты. Яна бурыцца, бо не здольная са сваімі людзьмі нармальна размаўляць», - упэўнены Падаляк.
Паводле ягоных слоў, у РФ не здольныя выразна растлумачыць сваім грамадзянам, чаму "вялікая дзяржава" саступае маленькай Украіне, якая апантана абараняе сваю свабоду. Дэзінтэграцыя нарастае.
«Пачынаюцца перадзелы і ўзаемныя абвінавачанні ў элітах, пошук пераемнікаў. Цяпер Прыгожын актыўна ўсім даводзіць, што ён роўны Пуціну і праз нейкі час будзе гатовы яго замяніць. Усе чакаюць адной з прыкмет дэмакратыі, калі людзі выходзяць на вуліцу, але ў Расеі гэтага не будзе. Там у адзін момант адбудзецца тое, што адбылося ў Херсоне - улада паўцякае. Тады на няпэўны час там пачнуцца стыхійныя працэсы кіравання. Патрыятычныя каналы ў Расеі памянялі рыторыку. Яны кажуць, што Украіну трэба знішчыць, але гэтыя ж каналы паказваюць, што Пуцін - абсалютны няўдаліца. Ён - аўтсайдэр, які схібіў. Суб'ект на прозвішча Дугін заявіў, што цар павінен заплаціць за хібы сваім жыццём. Гэта надзвычай важная сімптаматыка дэзінтэграцыі на ўсіх кірунках», - адзначыў Падаляк.
Дзяржаўны пераварот у Крамлі неўнікнёны. Гэта будзе як уцёкі з Харкаўскай або Херсонскай вобласці, упэўнены Падаляк.
«Гэта нават не пытанне дзяржаўнага, а пытанне ўнутрыэлітнага перавароту. Ён можа адбыцца хутчэй, чым усе чакаюць. Гэта будзе як уцёкі з Харкаўскай або Херсонскай вобласці, гэта значыць, усе будуць чакаць, што Расея яшчэ нешта можа зрабіць, а яна можа толькі крыху выкарыстоўваць ракеты і «паторгаць» Іран. Гэты дзяржаўны пераварот ужо пачаты і ўжо віруе», - кажа дарадца кіраўніка АП.