BE RU EN

У Гомелі на занятках плаваннем у басэйне адбылося надзвычайнае здарэнне з шасцігадовым дзіцем

  • 13.11.2022, 21:28

Лекары змагаюцца за ягонае жыццё.

У Гомелі 13 лістапада ў адным з басэйнаў "у рамках дзейнасці платных груп плавання" адбыўся няшчасны выпадак з дзіцем 2006 года нараджэння. Аб гэтым увечары ў нядзелю паведаміла прэсавая служба Гомельскага абласнога выканкама.

Цяпер хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі абласной дзіцячай лякарні.

«Сэрцавая дзейнасць адноўленая. Лекары змагаюцца за жыццё дзіцяці», - сказаў галоўны лекар Вячаслаў Іжакоўскі.

Няшчасны выпадак здарыўся ў басэйне Палаца водных тыпаў спорту, паведамляе «ЧП Гомель». Каля будынка бачылі самаходы хуткай дапамогі ды міліцыі.

Апошнія навіны