«Мы на вайне шыхтом будзем хадзіць?»: Расейскія «мобікі» зладзілі сваркі з афіцэрам
- 13.11.2022, 19:40
Чарговы бунт мабілізаваных у Падмаскоўі.
У Расеі працягваюцца бунты мабілізаваных. Навабранцы ў Падмаскоўі зладзілі сваркі з афіцэрамі праз імітацыю падрыхтоўкі да вайны.
Адпаведнае відэа было апублікаванае ў сеціве. Выявілася, што «мобікаў» не задавальняюць трэнінгі на ўяўных супраціўніках, 15 патронаў на чалавека і тройчы патрымаць у руках аўтамат, паведамляе «Обозреватель».
«Аднойчы мы былі на палігоне для стралкоў. Увесь астатні час мы на танкавым палігоне займаемся ***(лухтой)», – крычаў на афіцэра адзін з навабранцаў.
«Мы на вайне шыхтом будзем хадзіць? А на халеру мы тады гэта робім?» – скардзіўся ён на бессэнсоўнасць і бескарыснасць праводжаных для іх вучэнняў замест падрыхтоўкі да рэальных баявых дзеянняў.