BE RU EN

Арастовіч: У лютым 2022 года беларусы адмовіліся ваяваць

  • 13.11.2022, 18:21

Сёння Расея зноў назапашвае на тэрыторыі Беларусі войскі.

Дарадца Сядзібы прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч даў інтэрв'ю праекту «Ходзяць чуткі» Раміны Есхакзай.

Паводле слоў Арастовіча, у лютым 2022 года "беларусы не захацелі" браць удзел у вайне, а Расеі без падтрымкі хаўрусніка "не выстарчыла сіл фізічна" напасці на Украіну, адсякаючы заходнія абшары.

Як ён адзначыў, Расея ўсё яшчэ назапашвае на тэрыторыі Беларусі "пэўныя войскі, яны маюць 10 тысяч".

- Збольшага яны выкарыстоўваюць беларускую навучальную базу, бо заўсёды з часоў СССР там былі магутныя палігоны, гэта значыць, яны вучаць сваіх «мобікаў». Вядома, яны хочуць назапасіць гэтую групоўку і зноў стварыць пагрозу нашаму паўночнаму кірунку, але, мабыць, яны пакуль разглядаюць гэта як пагрозу, каб мы трымалі войскі на поўначы (каля меж з Беларуссю — Рэдакцыя) і не перакідвалі на важныя кірункі — Херсонскі, Данецкі. А ці будуць яны наступаць? Для гэтага трэба назапасіць [колькасць] 35-40 тысяч войска. А да гэтага вельмі далёка, нават калі проста цяпер яны хочуць і маюць такую задачу. Гэта яшчэ два-тры месяцы.

Апошнія навіны