Тэлефонныя махляры «ўдалі» свайго кур'ера
- 13.11.2022, 18:03
Ашуканцы працавалі паводле стандартнай схемы.
30-гадовага менчука, які працуе памочнікам адміністратара ў краме, затрымалі паводле падазрэння ў працы кур'ерам на тэлефонных махляроў.
Паводле ягоных слоў, ён знайшоў падпрацоўку ў сацыяльнай сетцы і паспеў наведаць дзвюх мянчанак, якія перадалі яму больш за 9 тысяч рублёў і блізу 300 даляраў. Ашуканцы працавалі паводле стандартнай схемы. Адна з пацярпелых расказала, што ёй паведамілі пра дачку, якая знаходзіцца ў шпіталі пасля ДТЗ.
Пасля куратар паведаміў яму, што пад'едзе для разліку за працу, але замест гэтага паведаміў ягоныя асабовыя звесткі ў робат тэлеграм-канала "Милиция Минска".