У цэнтры Стамбула прагрымеў выбух
- 13.11.2022, 17:27
Ёсць пацярпелыя.
На пешаходнай турыстычнай вуліцы Ісцікляль у цэнтры турэцкага Стамбула прагрымеў выбух. Пра гэта паведамляе Yenisafak. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі 11 чалавек.
Губернатар Стамбула Алі Ерлікая заявіў, што ёсць ахвяры і параненыя, і паведаміў, што афіцыйная заява будзе зробленая, калі ўсё высветліцца. Паводле ягоных словаў, выбух адбыўся блізу 16.20 паводле мясцовага часу.
Вуліца Ісцікляль была перакрытая праз рызыку другога выбуху, людзей не пускаюць да месца выбуху. На месцы здарэння працуюць паліцыянты і медыкі.