Вызваленая Чарнабаеўка ўсеяная разбітай расейскай ваеннай тэхнікай
- 13.11.2022, 16:48
Украінскія байцы знішчылі ў поўным складзе штаб 20-й мотастралковай дывізіі.
У вызваленай ад акупантаў Чарнабаеўцы куча разбітай украінскімі абаронцамі ваеннай тэхнікі расейцаў.
Відэа апублікаваў галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юры Бутусаў у Telegram.
«Чарнабаеўка ўсеяная разбітай расейскай вайсковай тэхнікай. Аэрадром Чарнабаеўка стаў базай расейскіх акупантаў пад Херсонам і адчуваў шматразовыя ракетныя ўдары УС Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.
Юрый Бутусаў адзначае, што менавіта тут ударам ракетаў HIMARS быў знішчаны ў поўным складзе штаб 20-й мотастралковай дывізіі, забіты камдзіў.
«Гэтае месца стала і адным з вядомых месцаў вайны – як сімвал упартасці расейскага камандавання, якое ўвесь час канцэнтравала войскі на гэтай базе, што прыводзіла да цяжкіх стратаў расейцаў, і сімвал майстэрства ўкраінцаў, якія знаходзяць спосабы граміць і перамагаць расейскіх акупантаў», – напісаў журналіст.