BE RU EN

«Памяць пра яго будзе жыць вечна ў беларускім і ўкраінскім народах»

  • 13.11.2022, 15:56

Полк Каліноўскага развітаўся з загінулым героем

Полк Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, развітаўся з загінулым добраахвотнікам. Раней беларускія добраахвотнікі паведамілі, што іхны баец загінуў 7 лістапада:

– Вайна – гэта выклік для сапраўднага мужчыны. Можна схавацца ці ўцячы. А можна ўстаць супраць зла і ваяваць з ім!

Наш герой быў бацькам, сапраўдным гаспадаром і ваяром. Ён абраў цяжкі шлях барацьбы з агрэсіяй і бесчалавечнасцю са зброяй у руках. Ён абраў шлях вызвалення Беларусі праз вызваленне Украіны. Ён загінуў у баі, як герой.

А мы ведаем, што героі не паміраюць! Памяць пра яго будзе жыць вечна ў беларускім і ўкраінскім народах! Мы, твае пабрацімы, прадоўжым твой шлях, да самай перамогі!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Апошнія навіны