Украінскія марпехі вызвалілі яшчэ адзін населены пункт у Херсонскай вобласці
- 13.11.2022, 15:23
УСУ прадаўжаюць ісці наперад.
Байцы Узброеных сілаў Украіны вызвалілі ад расейскіх акупантаў яшчэ адзін населены пункт у Херсонскай вобласці.
Пра паспяховыя дзеянні адэскіх марскіх пяхотнікаў паведамляе Міністэрства абароны Украіны ў Telegram.
Адзначаецца, што марпехі УСУ паднялі ўкраінскі сцяг у цэнтры населенага пункта Львова Берыслаўскага раёна.
Гаворка ідзе пра 35-ю асобную брыгаду марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Астраградскага.
У паведамленні сказана, што сяло вызваленае ад расейскіх акупантаў.