З'явілася відэа, як камандаванне РФ асабіста крадзе янотаў з заапарка ў Херсоне
- 13.11.2022, 14:50
Хапалі ўсіх – ад асла да вавёрак.
Расейскія акупанты вывезлі з Херсона ўсё, што маглі вывезці. Прыхапілі нават дзіцячы паравозік і янотаў з заапарка.
Відэа, як высокія чыны УС РФ у Херсоне крадуць янотаў з заапарка, выклалі ў сеціва, паведамляе ТСН.
На кадрах відаць, як расейскі воін вылоўлівае па адным яноце ў вальеры. Ён хапае жывёлаў за хвост і шпурляе ў скрынку.
«Варта ўдакладніць, што янота з заапарка Херсона скраў не проста які-небудзь дурны салдат, а менавіта расейскае камандаванне. У Крым яны вывезлі большую частку калекцыі заапарка: ад ламы і ваўка да асла і вавёрак», – пракаментаваў Аляксандр Тадарчук, заснавальнік руху UAnimals.