BE RU EN

Украінскі спецназ знішчыў калону войска РФ, якая наступала на Данецкім кірунку

  • 13.11.2022, 14:30

Разбітыя акупанты бегалі сярод тэхнікі, спрабуючы схавацца.

Ваяры Нацыянальнай гвардыі Украіны знішчылі ворага, які наступаў на Данецкім кірунку. Яны спалілі танк і дзве баявыя машыны пяхоты акупантаў. Акупанты спрабавалі рушыць наперад калонай: адным танкам і 5 БМП, але не атрымалася.

Сваю працу спецназаўцы запісалі на відэа. Феерычныя кадры апублікаваныя на Facebook-старонцы НДУ.

Адзначаецца, што вайскоўцы РФ спрабавалі прасунуцца на Данбасе калонай з аднаго танка і пяці БМП.

Аднак украінскія байцы перашкодзілі планам ворага, нанёсшы ўдары па ягонай тэхніцы.

Паводле вынікаў бою гвардзейцы знішчылі танк і дзве бронемашыны пяхоты захопнікаў. На кадрах можна заўважыць, як апошнія акупанты бегаюць сярод тэхнікі, спрабуючы схавацца.

«Астатняя тэхніка РФ здолела адысці з ліній агню. Але так іх спробу наступу гвардзейцы адбілі», – удакладнілі ў НДУ.

Нагадаем, што байцы брыгады хуткага рэагавання Нацгвардыі ліквідавалі расейскіх акупантаў пад Бахмутам на Данеччыне, дзе прадаўжаюцца адны з самых лютых баёў. Працу ў «дэмілітарызацыі» ворага яны прысвяцілі вызваленню Херсона.

Апошнія навіны