BE RU EN

Украінскія вайскоўцы «ператрафеілі» гелікоптар Мі-24

  • 13.11.2022, 14:11

Тэхніка была пакінутая акупантамі падчас іх уцёкаў на поўдні.

Украінскія вайскоўцы паказалі трафейны гелікоптар Мі-24, які забралі ў расейскіх акупантаў падчас іх уцёкаў на поўдні Украіны. Авіятэхніка, мяркуючы з зафарбаванай сімволікі на ёй, раней была захопленая ворагам.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Аператыўны УСУ».

Так, на фюзеляжы ўдарнага гелікоптара Мі-24, вядомага таксама пад назвай «Кракадзіл», бачныя сляды замаляванай украінскай сімволікі – кола.

Гэта можа сведчыць, што авіяцыйная тэхніка перш магла належаць Паветраным сілам УСУ і цяпер нашы вайскоўцы ператрафеілі гелікоптар.

Нагадаем, што гелікоптар падтрымкі пяхоты (ударны гелікоптар) Мі-24 знаходзіцца на ўзбраенні многіх дзяржаваў, а раней быў асноўным штурмавым гелікоптарам краінаў сацлагеру.

Ва Украіне шэраг айчынных прадпрыемстваў супольнымі намаганнямі мадэрнізавалі яго да якасна новага ўзроўню – гелікоптар Мі-24П. Асновай мадэрнізацыі стала замена састарэлых савецкіх рухавікоў на сучасныя газатурбінныя сілавыя ўстаноўкі ўкраінскай вытворчасці ТВ3-117ВМА-СБМ1В.

Падчас расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну гелікоптары Мі-24 актыўна ўжываліся абодвума бакамі.

Апошнія навіны