У гонар вяртання Херсона ўкраінскія нацгвардзейцы распляжылі расейцаў пад Бахмутам
- 13.11.2022, 13:26
Акупанты спрабавалі схавацца ў акопах, але ім гэта не дапамагло.
Абаронцы Украіны ліквідавалі расейскіх акупантаў пад Бахмутам на Данеччыне, дзе працягваюцца адны і самых разлютаваных баёў. Працу па «дэмілітарызацыі» ворага яны прысвяцілі вызваленню Херсона.
Адмінусавалі захопнікаў байцы брыгады хуткага рэагавання Нацгвардыі. Відэа даступнае на яе Facebook-старонцы.
«У гонар вяртання Херсона брыгада хуткага рэагавання мінусуе сілы акупанта на Бахмуцкім кірунку з узмоцненай стараннасцю», - адзначылі вайскоўцы.
На кадрах бачная група расейскіх захопнікаў, якія са зброяй хаваюцца ў акопах. Туды нашы ваяры скінулі боепрыпасы з беспілотніка.
Пасля першага ўдару акупанты прынамсі атрымалі кантузію і раненні. Паўторны ўдар таксама раскідваў ацалелых расейскіх жаўнераў у розныя бакі.
У гонар вяртання Херсона: нацгвардзейцы адмінусавалі ворагаў пад Бахмутам. Відэа
«Ёсць тое, чаму не навучышся з відэа, толькі з досведу. Нашы аператары «птушачак» усё лепш трапляюць у цэлі з улікам усіх вышынь, варункаў надвор'я і нават рухаў ворага», – гаворыцца ў паведамленні.