BE RU EN

Аляксандр Каваленка: Войскі РФ рыхтуюць «жэст добрай волі» на Луганшчыне

  • 13.11.2022, 12:38

УСУ могуць вызваліць тэрыторыю ад Сватава да Старабельска.

Да канца года расейскія акупанты зробяць «жэст добрай волі» на Луганшчыне. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» распавёў вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

Гэты «жэст добрай волі» можа быць такім маштабным, як у Харкаўскай і Херсонскай абласцях.

«Мяркую, што да канца 2022 года яны будуць вымушаныя бегчы са Сватава аж да Старабельска, і тым самым будзе вызваленая значная частка Луганшчыны», - сказаў Аляксандр Каваленка.

Ён таксама дадаў, што ўкраінскія вайскоўцы змогуць вызваліць левы бераг Херсонскай вобласці, поўдзень Данецкай вобласці і Крым.

«Вызваленне поўдня - левабярэжнай Херсоншчыны, поўдня Данеччыны, і, вядома, часова акупаванага Крыма будзе адбывацца менавіта праз Запарожскую вобласць. Але гэта адбудзецца не раней за 2023 год», - дадаў аглядальнік.

Апошнія навіны