BE RU EN

«Кожны дзень «груз-20», «груз-300»: расейскі танкіст распавёў аб разгроме пад Херсонам

  • 13.11.2022, 11:56

Размову акупанта з пазыўным «Турыст» перахапіла ўкраінская выведка.

Расейскія вайскоўцы, якія знаходзяцца ў Херсонскай вобласці, скардзяцца на вялікія страты тэхнікі і асабовага складу. А таксама на сталую агнявую паразу ад УСУ.

Пра гэта гаворыцца ў размове акупантаў, якую перахапіла ГУР МА.

Так, у запісе акупант-танкіст з пазыўным «Турыст» расказвае пра вялікія страты ў сваіх войсках.

«Мы пад Херсонам стаім, тут кожны дзень «груз-200», «груз-300»… Нас тут усяго 2 экіпажы… Астатнія васьмідзясяткі (танкі т-80) 12 танчыкаў нашы - ра…с.лі… мы сюды прыехалі. Мы тут кожны дзень пад мінамётамі. Квадрык над намі завісае, тут жа мінамёты ляцяць. Бакі нам рас…ла асколкамі», - скардзіцца акупант.

Апошнія навіны