У Беларусі ўзляцелі расейскія самалёты: ва Украіне абвешчаная маштабная паветраная трывога
- 13.11.2022, 10:41
Падняты ў паветра МіГ-31К можа несці гіпергукавыя ракеты «Кінжал».
Раніца нядзелі, 13 лістапада, пачалася з маштабнай паветранай трывогі. Сірэны завылі ва ўсіх абласцях Украіны, акрамя часова акупаванага Крыма.
Людзей заклікаюць неадкладна прайсці ў сховішчы, бо над тэрыторыяй Беларусі зафіксаваная актыўнасць тактычнай авіяцыі ворага, паведамляе 24tv.ua.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала monitor, які сочыць за актыўнасцю варожай авіяцыі, ёсць узлёт МіГ-31К.
МіГ-31К - патэнцыйны носьбіт гіпергукавой ракеты «Кінжал», якую нашы сродкі СПА не могуць перахапіць. Таму трывога абвешчаная ва ўсіх абласцях Украіны.
МіГ-31К звычайна суправаджаюць 2-3 знішчальнікі Су-30СМ.