Украінскія байцы паказалі, што засталося ад знакамітага аэрапорта ў Чарнабаеўцы
- 13.11.2022, 10:21
Першае відэа з авіябазы «Херсон» у вызваленым горадзе.
Байцы Узброеных сіл Украіны ў пятніцу, 11 лістапада, вызвалілі Чарнабаеўку, якая знаходзіцца ў прыгарадзе Херсона. Расейскія акупанты пакінулі пасля сябе мноства разбурэнняў. Прынамсі, яны знішчылі знакаміты аэрапорт «Херсон».
Кадры абаронцаў з паветранага прычала апублікаваў у сваім Telegram-канале ўкраінскі журналіст Андрэй Цапліенка. Ад аэрадрома практычна нічога не засталося.
«Украінскія вайскоўцы паказалі, што засталося ад міжнароднага аэрапорта «Херсон» у Чарнабаеўцы. Да поўнамаштабнага ўварвання ў аэрапорта былі самыя дынамічныя паказчыкі эканамічнага росту ва Украіне. Але оркі ператварылі яго ў вайсковую базу і страцілі тут дзясяткі адзінак вайсковай тэхнікі», – адзначыў Цапліенка.
На відэа бачна, што ад аэрапорта засталіся адны руіны. Сам будынак разбураны цалкам. З цяжкасцю можна прачытаць сам надпіс.
Таксама на кадрах паказана мноства тэхнікі расейскіх вайсковых злачынцаў - як распляжанай УСУ, так і цэлай.
Адзначым, Чарнабаеўка з пачаткам вайны стала вядомай на ўсю краіну, бо на мясцовым аэрадроме расейскія акупанты ўвесь час устанаўлівалі сваю тэхніку, а УСУ нястомна яе знішчалі. У гэтым месцы ўкраінскае войска нанесла дзясяткі ўдараў захопнікам.