BE RU EN

«Акупанты ўцякалі голымі!»: УСУ знайшлі на беразе Дняпра сметнік расейскай формы

  • 13.11.2022, 10:01

Акрамя адзення, яны кінулі шаломы з георгіеўскімі стужкамі, бронекамізэлькі, зброю і боепрыпасы.

Украінскія воіны знайшлі на беразе Дняпра процьму расейскай вайсковай формы.

Пра гэта ў тэлеграм-канале напісаў журналіст Андрэй Цапліенка.

Ён адзначыў: «Украінскія байцы знайшлі ля ракі на Херсоншчыне сметнік расейскай формы і зброі. Шаломы з георгіеўскімі стужкамі, бронекамізэлькі, зброя, боепрыпасы. Усё гэта пацвярджае прызнанне расейскіх вайскоўцаў у тым, што камандзіры аддавалі загад пераапранацца ў цывільнае і збегчы з горада, хто як можа».

Апошнія навіны