BE RU EN

Расея пачала экстранны адвод войскаў з левага берага пад Херсонам

  • 13.11.2022, 11:38

Акупанты баяцца ўдараў HIMARS.

Расея пасля вываду сваёй групоўкі з Херсона і ўсяго правага берага Херсонскай вобласці экстранна пераносіць свае аб'екты на левым беразе Дняпра.

Прызначаны Масквой «кіраўнік» так званай «адміністрацыі Кахоўскага раёна» Павел Філіпчук заявіў у суботу, што падкантрольная яму «структура» пакіне 15-кіламетровую зону на левабярэжжы, паведамляе «Подъём»/a>.

З ягоных слоў, адміністрацыя нібыта з'яўляецца цэллю нумар адзін для Узброеных сіл Украіны, таму яна будзе перамешчаная на больш бяспечную тэрыторыю. Ён таксама дадаў, што згаданая 15-кіламетровая зона на левым беразе вобласці можа стаць зонай баявых дзеянняў. Расейскія войскі цяпер абсталююць там новыя будынкі і ўмацаванні.

Тым часам Telegram-канал «Украіна 365» паведамляе, што вораг тэрмінова пераносіць свае базы на левым беразе Дняпра бліжэй да анэксаванага Крыма і далей ад РСЗА HIMARS украінскага войска.

Так, верталётная база расейскага войска ў акупаванай Чаплінцы пасля вызвалення УСУ правага берага Херсонскай вобласці знаходзіцца ў межах дасяжнасці HIMARS.

У сваю чаргу, расейскія «вайсковыя карэспандэнты» пісалі ў суботу раніцай аб абвешчанай «эвакуацыі мясцовага насельніцтва на левабярэжнай частцы Херсоншчыны. Паводле іх звестак, такія паведамленні рассылаюцца мясцовай «адміністрацыяй».

Апошнія навіны