BE RU EN

Абарона РФ у Херсонскай вобласці абрынаецца хутчэй, чым чакалася

  • 7.10.2022, 14:36

УСУ проста прымушаюць акупантаў бегчы.

Кіраўнік Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва Сяргей Кузан у эфіры «Радыё НВ» распавёў, што абарона расейцаў на поўдні абрынаецца хутчэй, чым меркавалі вайсковыя экспэрты.

«З кожным новым ударам мы прымушаем перакідваць сілы і сродкі - і гарматы ці марнаваць паліва - на той ці іншы кірунак, тым самым знясільваем усю правабярэжную групоўку расейскіх акупацыйных войскаў. Вайскоўцы заўсёды рыхтуюцца да найгоршых сцэнараў. ...> Па тэмпе прасоўвання ўздоўж Дняпра мы бачым, што іх абарона абрынаецца хутчэй, чым найгоршыя прагнозы вайскоўцаў», - адзначыў Кузан.

Экспэрт нагадаў, што яшчэ два месяцы таму ўсе абмяркоўвалі жалезабетонныя ўмацаванні, якія будавала Расея на тым кірунку, але яны не дапамаглі акупантам замацавацца ў Херсонскай вобласці:

«Цяпер дзякуючы нашай манеўранай тактыцы - прасоўванне малымі групамі, атачэнні і абыходу з розных бакоў, з флангаў - мы прымушаем расейцаў проста ўцякаць, часта нават пакідаючы тэхніку і боепрыпасы. Пры гэтым мы паступова выраўноўваем фронт».

Апошнія навіны