BE RU EN

БТ не будзе трансляваць матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў упершыню з 2003 года

  • 7.09.2021, 14:08

У прапагандыстаў скончыліся грошы?

Белтэлерадыёкампанія не будзе трансляваць матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў упершыню з 2003 года, паведамляе «Белсат».

Групавы раунд турніру пачынаецца ўжо на наступным тыдні. Аднак у праграме перадач спартыўнага канала «Беларусь 5» матчы Лігі чэмпіёнаў адсутнічаюць.

Таксама ў праграме не пазначаныя трансляцыі іншых еўракубкавых турніраў: Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый.

БТ нязменна набывала правы на паказ матчаў Лігі чэмпіёнаў з сезона 2003/2004. Датуль беларускія гледачы пераважна глядзелі трансляцыі турніру на расейскіх каналах.

Апошнія навіны