Відэафакт: Абаронца Бабарыкі скончыў свой працоўны дзень адваката песняй Барыса Грабеншчыкова
- 10.07.2021, 11:51
«Сумленне маё чыстае».
9 ліпеня 2021 года рада калегіі адвакатаў зацвердзіла пастанову дысцыплінарнай камісіі аб выключэнні адваката Віктара Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага з калегіі. Цяпер ён не можа прапаноўваць адвакацкія паслугі.
Сам Лаеўскі перакананы, што ўчора быў ягоны крайні, але не апошні дзень працы адвакатам. Гэты дзень ён скончыў песняй Барыса Грабеншчыкова: «Але я спяваў, што спяваў, і хоць бы ў тым сумленне маё чыстае».