BE RU EN

Чэхія сенсацыйна падолела Нідэрланды і выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2020

  • 27.06.2021, 21:00

Сустрэча закончылася з лікам 2:0 на карысць чэхаў.

Каманда Чэхіі падолела нацыянальную каманду Нідэрландаў і выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы ў футболе.

Сустрэча 1/8 фіналу прайшла ў Будапешце на «Пушкаш Арэне» і закончылася з лікам 2:0 на карысць чэхаў.

На 68-й хвіліне мяч забіў паўабаронца Томаш Голеш. На 80-й хвіліне перавагу каманды павялічыў нападнік Патрык Шык. З 55-й хвіліны Чэхія гуляла ў большасці: расейскі арбітр Сяргей Карасёў паказаў чырвоную картку абаронцу каманды Нідэрландаў Матэйсу дэ Лігту за фол надзеі.

Апошнія навіны