Футбалістка, якая выступіла за перамены: Падтрымка людзей дапамагла мне вытрымаць
- 27.04.2021, 17:23
Вельмі важна не заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца.
20-гадовая футбалістка «Інфініці» Кацярына Брагінец распавяла пра тое, як адбывала 30 дзён адміністрацыйнага арышту, піша «Трибуна».
«Напраўду страшна ўсведамляць, што, на жаль, цяпер да арышту ў выглядзе некалькіх дзён многія людзі ставяцца як да штодзённасці, як быццам гэта нармальна. Калі ў жніўні гэта ўсіх шакавала, цяпер да гэтага ставяцца, маўляў, «падумаеш 15 дзён, не 5 гадоў і добра».
Прызнаюся шчыра, да затрымання і арышту на 30 дзён таксама не надавала асаблівай увагі паведамленням «гэтаму 15 дзён, таму 15 дзён». Пакуль ты на волі, здаецца, што быццам не так ужо і шмат, але ёсць добрая фраза «пакуль цябе асабіста не закране, не зразумееш». Вось я толькі пабываўшы там, праседзеўшы 30 дзён, зразумела, што нават 15 дзён у такіх варунках, як там, цягнуцца даўжынёю ў жыццё...І гэта вельмі цяжка.
Таму вельмі важна не заплюшчваць вочы на такія допісы, а імкнуцца падтрымліваць хаця б добрым словам тых, каму ўсё ж давялося выпрабаваць гэта асабіста не сабе!
Мне было прыемна пасля выхаду зайсці ў Instagram і ўбачыць, колькі людзей мяне падтрымала. Гэта дапамагло маральна вытрымаць і не раскіснуць, дапамагло пераканацца, што ўсё не дарма.
Дык давайце падтрымліваць кожнага і не дазваляць сабе думаць пра тое, што пару дзён - гэта не тэрмін!» - напісала Брагінец у сваім Instagram.