У Сінгапуры стварылі сістэму тэставання на каранавірус праз дыханне
- 20.04.2021, 12:27
Прылада пад назвай TracieX падчас клінічных даследаванняў паказала дакладнасць вынікаў на ўзроўні 95%.
Апараты для правядзення дыхальных тэстаў на COVID-19 плануюць размясціць у аэрапорце Сінгапура, а таксама выкарыстоўваць іх падчас буйных мерапрыемстваў у гэтым горадзе-дзяржаве. Пра гэта піша ў аўторак, 20 красавіка, газета The Straits Times, піша сайт «Известия».
Паводле яе інфармацыі, прылада пад назвай TracieX падчас клінічных даследаванняў паказала дакладнасць вынікаў на ўзроўні 95%. Гэта параўнальна з эфектыўнасцю ПЦР-тэстаў. У той жа час кошт кожнага тэставання складае прыкладна $20, што танней за існуючыя аналагі, і вынік можна атрымаць на працягу двух хвілін.
Распрацоўшчыкі тлумачаць, што пры кожным выдыху выкідваюцца лятучыя арганічныя злучэнні, якія ўтвараюцца ў выніку розных біяхімічных рэакцый у клетках чалавека, і прыбор здольны фіксаваць змены хімічнага складу дыхання.
Адзначаецца, што TracieX ужо пачалі працаваць у тэставым рэжыме ў нацыянальным цэнтры інфекцыйных захворванняў і аэрапорце Чанг. Пасажырам прапануюць прайсці даследаванні гэтым спосабам. У чэрвені прылады плануюць запусціць у масавую вытворчасць.
Мяркуецца, што на першым этапе будуць выпускаць блізу 200 тысяч адзінак тэстаў штомесяц, затым плануецца давесці іх колькасць да 2 млн на месяц.