Таксіст з 4,1 праміле прывёз пасажыра з Магілёва ў Шклоў
- 25.03.2021, 12:02
Кіроўца ўсю дарогу змагаўся са сном.
У Шклове затрымалі таксіста, які ў стане моцнага ап'янення прывёз жанчыну з Магілёва ў Шклоў. «Алкатэст» паказаў 4,1 праміле алкаголю ў выдыханым паветры, паведамляе ДАІ вобласці.
Паводле звестак ДАІ, пасажырцы таксі спачатку здавалася, што таксіст проста стаміўся: яму ўсю дарогу хацелася спаць. Паколькі і кіроўца, і сама пасажырка былі ў масках, жанчына не адразу зразумела, што таксіст п'яны.
Разлічыўшыся, выйшаў з таксі, жанчына адразу ж патэлефанавала ў міліцыю. Таксіста затрымалі, калі той ад'язджаў ад крамы - там ён, дарэчы, купіў яшчэ бутэлечку.