Актывіст са Смаргоні даў адпор міліцыі, якая прыехала да яго
- 24.02.2021, 17:17
Відэафакт.
На мінулым тыдні старшыня Смаргонскага суда Людміла Пятрова выклікала міліцыю на прысутных на судовым пасяджэнні.
Хтосьці з прысутных крыкнуў «Жыве Беларусь». З будынка суда нікога не выпускалі і людзі былі вымушаныя пакідаць суд праз акно.
Пазней людзей пачалі вылічаць, даваць штрафы і арыштоўваць.
Як піша Telegram-канал «Баста!», сёння супрацоўнікі міліцыі прыехалі, да Яўгена, ён таксама прысутнічаў тады ў судзе. Яго хацелі завезці ў РАУС нібыта для размовы, якая звычайна заканчваецца арыштам. Яўген жорстка адказаў сілавікам.