«Белавія» пазбавілася яшчэ трох сваіх самалётаў
- 20.12.2021, 20:40
Санкцыі дзейнічаюць.
Як паведамляе Telegram-канал «ОтВінта | Авіяцыя Беларусі», тры самалёты Embraer E195-E2 «Белавія» вярнуліся да лізінгадаўцы AerCap. Да гэтага ў перыяд з 26 кастрычніка да 17 снежня яны знаходзіліся на стаянцы ў аэрапорце «Нурсултан Назарбаеў» у Астане. Затым самалёты змянілі рэгістрацыю на ірландскую і былі перагнаныя ў аэрапорт Кастэльён-Коста Азаар у Гішпаніі на захоўванне.
Новыя рэгістрацыі:
EW-555PO = EI-GYV
EW-560PO = EI-GYX
EW-563PO = EI-GYW
Паводле інфармацыі на сайце planespotters, яшчэ 7 самалётаў Embraer, якія выкарыстоўвала «Белавія», знаходзяцца на стаянцы ў Баку (GYD). Сярод іх:
Мадэлі ERJ-175 – 4 барты
Мадэлі ERJ-195 – 3 барты