Адбылося паўторнае лёсаванне Лігі чэмпіёнаў
- 13.12.2021, 19:48
У выніках паўторнага і першага лёсавання супала толькі адна пара.
Сёння, 13 снежня, у Ньёне (Швэйцарыя) прайшло паўторнае лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў сезону – 2021/22. Вынікі першага лёсавання былі ануляваныя праз тэхнічныя праблемы і памылкі.
Можна канстатаваць факт, што ў выніках першага і паўторнага лёсавання плэй-оф Лігі чэмпіёнаў супала толькі адна пара: "Чэлсі" – "Ліль".
Выніковыя пары 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА выглядаюць наступным чынам:
"РБ Зальцбург" (Аўстрыя) – "Баварыя" (Нямеччына);
"Спортынг" (Партугалія) – "Манчэстэр Сіці" (Англія);
"Бенфіка" (Партугалія) – "Аякс" (Нідэрланды);
"Чэлсі" (Англія) – "Ліль" (Францыя);
"Атлетыка" (Гішпанія) – "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія);
"Вільярэал" (Гішпанія) – "Ювентус" (Італія);
"Інтэр" (Італія) – "Ліверпуль" (Англія);
"Пары Сэн-Жэрмэн" (Францыя) – "Рэал" (Гішпанія).
Вынікі першага лёсавання, якое было ануляванае, выглядалі так:
"Бенфіка" (Партугалія) – "Рэал" (Гішпанія);
"Вільярэал" (Гішпанія) – "Манчэстэр Сіці" (Англія);
"Атлетыка" (Гішпанія) – "Баварыя" (Нямеччына);
"Зальцбург" (Аўстрыя) – "Ліверпуль" (Англія);
"Інтэр" (Італія) – "Аякс" (Нідэрланды);
"Спортынг" (Партугалія) – "Ювентус" (Італія);
"Пары Сэн-Жэрмэн" (Францыя) – "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія);
"Чэлсі" (Англія) – "Ліль" (Францыя).
Нагадаем, вынікі першага лёсавання былі ануляваныя, бо ў спаборнікі «Вільярэалу» былы расейскі футбаліст Андрэй Аршавін выцягнуў шар з ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд», камандай, якая сустракалася з гішпанскім клубам на стадыі групавога этапу турніру. Таму яны не маглі згуляць адзін супраць аднаго ў 1/8 фіналу, і лёсаванне было праведзенае яшчэ раз.
Пасля гэтага спаборнікам «Вільярэала» стаў «Манчэстэр Сіці», а «Манчэстэр Юнайтэд» дастаўся «ПСЖ». Галоўнай праблемай было тое, што шар з «Манчэстэр Юнайтэд» не быў змешчаны ў кошык з магчымымі спаборнікамі «Атлетыка». Гішпанцы падалі пратэст, і УЕФА яго ўхваліў.
Першыя матчы 1/8 фіналу адбудуцца 15, 16, 22 і 23 лютага, іншыя матчы можна будзе ўбачыць 8, 9, 15 і 16 сакавіка. Фінал Лігі чэмпіёнаў сезону – 2021/22 адбудзецца 29 траўня 2022 года ў Санкт-Пецярбургу.