BE RU EN

Медыкі высветлілі новы факт пра імунітэт ад каранавірусу

  • 11.12.2021, 14:16

Стала вядома, дзе ў арганізме адбываецца вызначальная «бітва».

Група экспертаў з Універсітэта Ньюкасла высветліла, што імунітэт пачынае барацьбу з каранавірусам менавіта ў носе, бо менавіта ён дае для інфекцыі найлепшую магчымасць для «ўваходу» ў арганізм.

Пра гэта паведамляе выданне Nature.

Паводле словаў экспертаў, клеткі ў носе вельмі ўразлівыя для розных інфекцый, у тым ліку і для каранавірусу. Пасля заражэння яны назапашваюць найбольшую колькасць віруснага матэрыялу, а таму распаўсюджваюць яго з дапамогай чхання.

Як расказаў доктар Крыстафер Дункан, які ўзначальваў даследаванне, вынікі могуць дапамагчы лячыць каранавірус на ранніх стадыях захворвання. Так, зыход «бітвы ў носе» прадвызначае, як хвароба будзе працякаць у пацыента.

Паводле словаў Дункана, імунная рэакцыя на каранавірус у носе мацнейшая, чым на іншыя рэспіраторныя інфекцыі.

Апошнія навіны