У Нямеччыне ў трох раёнах уводзяць лакдаўн
- 21.11.2021, 21:25
Ён закране непрышчэпленых асоб.
У Нямеччыне тры муніцыпалітэты ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг увялі начную каменданцкую часіну і частковы лакдаўн для непрышчэпленых грамадзян. Пра гэта паведамляе Spiegel у нядзелю, 21 лістапада.
Захады ўводзяць раёны Шварцвальд-Бар, Усходні Альб і Бібэрах, дзе склалася складаная сітуацыя з каранавірусам - правілы ўвойдуць у дзеянне з 22 лістапада.
Цяпер невакцынаваным жыхарам з 9 вечара да 5 гадзін раніцы дазволена будзе выходзіць на двор толькі пры наяўнасці ўважнай прычыны, як для атрымання медыцынскай дапамогі, у сувязі з працай і да т.п.
Пры гэтым доступ у рэстарацыі, гатэлі (за выняткам працоўных выпраў) і неістотныя крамы будзе магчымы толькі з сэртыфікатам аб прышчэпцы або даведкай аб выздараўленні. Харчовыя крамы, аптэкі, пошта, банкі, паліўныя станцыі ды цырульні пад такія абмежаванні не падпадаюць.