BE RU EN

На трасе ў Астравецкім раёне Lada збіла лася

  • 21.11.2021, 21:02

Кіроўца загінуў.

Кіроўца загінуў пры сутыкненні аўтамабіля з ласём у Астравецкім раёне, паведамілі ў ДАІ.

Аварыя адбылася 19 лістапада, а 17.40, на 19-м кіламетры трасы Гоза - Астравец. Тут 21-гадовы кіроўца Lada ўчыніў наезд на лася, які раптоўна выбег на дарогу. Пасля сутыкнення аўтамабіль з'ехаў у кювет.

У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. 22-гадовы і 25-гадовы пасажыры, якія знаходзіліся ў аўто, з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваныя. Усе яны - грамадзяне Расейскай Федэрацыі.

У ДАІ адзначылі, што адцінак дарогі, дзе адбылося ДТЗ, абазначаны святлодыёднымі знакамі "Дзікая жывёла".

Апошнія навіны