"Хімвалакно" рыхтуюць да продажу?
- 21.11.2021, 20:49
Што адбываецца на магілёўскім заводзе.
Беларускаму аб'яднанню рабочых стала вядома аб тым, што на сённяшні момант на магілёўскім заводзе "Хімвалакно" звольнена больш за 70 чалавек, і гэтыя звальненні працягваюцца. Прэтэндэнтаў на выбыванне закідваюць штрафамі, пазбаўленнем прэмій і прымушаюць гуртам пісаць тлумачэнні з усякай нагоды.
Спісы на звальненні рыхтуе асабіста Кірыл Кіруцін, намеснік гендырэктара ў бяспецы, рэжыме і кадрах, а таксама экс-супрацоўнік КДБ. Самі супрацоўнікі называюць яго нізкім і помслівым.
Калі Вас або Вашых калег спрабуюць такім чынам звольніць, нічога не падпісвайце. Спыняйце працу ўсім цэхам або нават заводам. У кожным разе звальняць будуць усіх незалежна ад палітычных поглядаў. Бараніце свае правы.