Відэафакт: П'яны беларускі вайсковец прапануе польскаму жаўнеру абмяняцца цыгарэтамі
- 21.11.2021, 22:23
Паляк-некурэц адпрэчыў прапанову п'янага лукашыста са зброяй у руках.
Беларускі жаўнер, які мармыча на ламанай ангельскай мове, стаіць ля калючага дроту на польскай мяжы і прапануе польскім вайскоўцам... абмен цыгарэтамі. Такое відэа было апублікаванае ў нядзелю Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы.
«П'яныя беларусы пільнуюць на мяжы са зброяй у руках. Гэта не першы такі выпадак, з якім сутыкаюцца нашы жаўнеры», - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Польшчы ў сацсетках.
На запісе, апублікаваным у Twitter, мы бачым, як беларускі жаўнер хістаецца на нагах, спрабуючы пагаварыць з польскім жаўнерам на другім баку.
Беларускі жаўнер прапануе... абмяняць цыгарэты маркі Pall Mall. - Я табе беларускую аддам, а ты мне польскую, - мармыча ён.
- Я не палю, - адказвае польскі жаўнер, пасля чаго беларус адыходзіць ад прымежнага калючага дроту.