Прадстаўніца Еўрапейскай камісіі: Сем'і мігрантаў былі ашуканыя
- 21.11.2021, 19:51
На Лукашэнку і ягоным рэжыме ляжыць «надзвычайная адказнасць за створаны крызіс».
Еўракамісія ўскладае адказнасць за міграцыйны крызіс на рэжым Лукашэнкі.
«У варунках крызісу Лукашэнка паводзіў сябе як тураператар без ліцэнзіі, прадаючы дарагія турыстычныя пакеты ў ЕЗ, якія па прыездзе раскідаліся», - заявіла камісарка ўнутраных спраў ЕЗ Ільва Юхансан у інтэрв'ю нямецкай газэце Welt am Sonntag, паведамляе DW.
"Сем'і ды дзеці былі ашуканыя і ўцягнуты ў трагедыю, якая прычынілася да шматлікіх пакут", - сказала яна. Са слоў Юхансан, на Лукашэнку і ягоным рэжыме ляжыць «надзвычайная адказнасць за створаны крызіс»